Мексіканскія радовішчы нафты сталі даступныя замежным інвестарам

13 декабря 2013
Амаль стагоддзе мексіканскія радовішчы нафты належалі дзяржаве і былі зачыненыя для замежных інвестараў. Але зараз усё змянілася. Паводле рэформы мексіканскага Сената, прыватныя кампаніі змогуць самі займацца разведкай, а таксама здабываць чорнае золата. Прэзідэнт лічыць, што такія меры дазволяць зрабіць прарыў у мадэрнізацыі энергетычнага сектара і павялічыць аб'ём здабычы нафты.