Масавую бойку ўчынілі дэпутаты ў Сумскай вобласці Украіны

27 июля 2018

Не спрэчкамі, а кулакамі! Масавую бойку ўчынілі дэпутаты гарадскога савета горада Канатоп у Сумскай вобласці Украіны. Канфлікт адбыўся паміж прыхільнікамі і праціўнікамі мэра горада проста падчас пасяджэння.

Найболей буяных, а імі аказаліся цэлых 50 чалавек, паліцыі прыйшлося вывесці з залы і даставіць у аддзяленне. Таксама паведамляецца пра чацвярых пацярпелых.