Масавая дэпартацыя мігрантаў з ЗША пачнецца ўжо на наступным тыдні

18 июня 2019

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны на сваёй твітэр-старонцы. Трамп таксама адзначыў добрую працу Мексікі, якая цалкам выкарыстала свае строгія міграцыйныя законы, і заявіў пра гатовасць Гватэмалы падпісаць трохбаковае пагадненне. Нагадаем, у пачатку чэрвеня Вашынгтон і Мехіка дамовіліся паменшыць паток мігрантаў у ЗША за 45 дзён. Са студзеня ў Мексіку было вернута 12 000 нелегалаў.