У Беларусь даставілі гуманітарны груз з КНР

1 апреля 2020
На борце самалёта рэагенты для правядзення тэстаў на выяўленне каранавіруса. Акрамя таго, сродкі аховы для медыкаў. У Нацыянальным аэрапорце Мінск працуе здымачная група АТН. Усе падрабязнасці гуманітарнага рэйса ў Мікіты Дзяменцьева.

Ледзь менш за гадзіну таму ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся Airbus A330 з гуманітарнай дапамогай з Кітая. Зараз ідзе разгрузка борта. Кітайцы даставілі ў нашу краіну рэагенты для правядзення тэстаў на выяўленне каранавіруса, а таксама ахоўныя касцюмы, ачкі, медыцынскія пальчаткі, бахілы і інфрачырвоныя тэрмометры. Борт прыляцеў у суправаджэнні кітайскіх спецыялістаў,  тут жа іх сустрэлі намеснік міністра аховы здароўя і пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі. Мы даведаліся, куды ў першую чаргу даставяць медыцынскія сродкі. 

Нагадаем, у пачатку лютага Беларусь стала першай краінай у свеце, якая аказала гуманітарную дапамогу КНР. У кітайскі горад  Ухань даставілі 40 тон медрэсурсаў для барацьбы з COVID-19. Кітай паспяхова спраўляецца з каранавірусам. І сёння ў КНР заяўляюць аб заканчэнні эпідэміі.