Маштабны антыўрадавы мітынг праходзіць у Вільнюсе

10 сентября 2021

Каранцінныя абмежаванні, нелегальная міграцыя і незадаволенасць парламентам. У Вільнюсе зараз пачынаецца маштабны антыўрадавы мітынг. Тысячы мясцовых жыхароў сцягваюцца на Кафедральную плошчу літоўскай сталіцы. Дэманстранты нясуць плакаты з надпісамі "Дэпутаты без сумлення - народ без будучыні". Арганізатары мітынгу заявілі, што акцыя пратэсту збярэ ад 5 да 10 тысяч незадаволеных літоўцаў. Згодна з паведамленнямі саміх пратэстоўцаў, такім чынам яны збіраюцца вярнуць у краіну страчаную дэмакратыю.