Паўднёвыя раёны Міншчыны пашыраюць эканамічныя гарызонты

18 сентября 2015

Паўднёвыя раёны Мінскай вобласці пашыраюць эканамічныя гарызонты. Маштабная мадэрнізацыя на салігорскім Беларуськаліі дазволіць павялічыць экспарт новых відаў прадукцыі. Вытворчыя ноу-хау асвойвае і Слуцкі цукроварафінадны камбінат. Адзін з самых перспектыўных праектаў - будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу ў Любанскім раёне. Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы даў старт праекту. А гэта шматмільярдныя інвестыцыі і новыя рабочыя месцы. Аляксей Кандраценка зазірнуў у будучыню і даведаўся, чым сёння жыве рэгіён.

Будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната яшчэ толькі на старце, аднак надзейная апора ва ўзвядзенні будучага прамысловага гіганта ўжо на месцы. Любанскі завод сценавых блокаў - прадпрыемства, прадукцыя якога ператвараецца як у жылыя прасторныя шматпавярхоўкі, так і практычныя катэджы.

Каб пабудаваць невялікі дом, напрыклад, 80 квадратаў, спатрэбіцца прыкладна 25 кубаметраў вось такіх блокаў. І гэта толькі для фундамента. Новыя віды запатрабаванай прадукцыі - рэзананс ад нядаўняй мадэрнізацыі завода.

Дзякуючы прадукцыі гэтага прадпрыемства Любанскі раён пацвярджае статус самага хлебасольнага. У літаральным сэнсе. Соль тут ужо здабываюць, а вось духмяныя караваі мясцовага спажыўпрама цэняць за іх выключную натуральнасць і непаўторны смак. Адсюль і прызнанне ўсёй краіны - узнагароды на конкурсе «Ласунак».

З такім харчовым багаццем Любань як мінімум з гонарам прэзентуе вынікі працы свайго аграпрамысловага комплексу на абласных "Дажынках". Свята хлебаробаў пройдзе ў Вілейцы ў сярэдзіне лістапада.