Маштабнае ДТЗ у Нідэрландах

16 сентября 2014

У аварыю патрапілі 150 машын. Загінулі 2 чалавекі. Параненыя 26, многія цяжка. Сутыкненне адбылося раніцай ва ўмовах густога туману на трасе A-58. На некалькі гадзін шашу перакрылі ў абодвух кірунках. Дапамогу пацярпелым аказвалі 50 машын хуткай дапамогі. Многіх вадзіцеляў ратавальнікам прыйшлося даставаць з салонаў аўтамабіляў.