Масляная пляма знойдзена ў раёне пошуку малазійскага боінга

14 апреля 2014

Пра гэта паведаміў кіраўнік кардынацыйнага цэнтра Аўстраліі Ангус Х'юстан. Эксперты ўзялі пробы паліва для спецыяльнага аналізу. Меркаваныя чорныя скрыні лайнера ўжо амаль тыдзень не выдаюць сігналы, таму на 38-ы дзень аперацыі спецыялісты маюць намер засяродзіцца на падводных пошуках. Для гэтага ўжо падрыхтавалі апарат Блюфін-21. Гэта падводны робат, які кіруецца з карабля і абсталяваны магутным санарам. Ён апускаецца на глыбіню каля чатырох з паловай кіламетраў і можа знаходзіцца пад вадой да 25 гадзін.