Прычынай пажару ў цэнтры Мінска стала невыкананне правіл бяспекі

30 августа 2018

Гарэў адміністрацыйны будынак фірмы "Мінск-мэбля" на Веры Харужай. МНС апублікавала відэа здарэння - клубы дыму былі бачныя за некалькі кварталаў ад месца здарэння. Ніхто не пацярпеў.

Вольга Мельчанка, афіцыйны прадстаўнік УМНС па Мінску:

"Па папярэдніх прычынах, пажар адбыўся ў сувязі з парушэннем правіл пажарнай бяспекі падчас правядзення агнявых работ. Працоўныя, якія былі на месцы, няправільна выкарысталі балгарку, якая магла даць іскру, і пасля было ўзгаранне".