Машына, якая едзе сама

3 августа 2013
Гэта не кадры з фантастычнага фільма, і вадзіцель не хаваецца пад сядзеннем. Гэта створана рукамі студэнтаў і аспірантаў Разанскага радыётэхнічнага ўніверсітэта. Унутры машыны складаныя прылады, вузлы, правады і мікрасхемы.
Беспілотная газель распазнае людзей, будынкі, дрэвы. Яе вочы - гэта сістэма сканараў. Мозг знаходзіцца ў кузаве. Сюды сцякаецца ўся інфармацыя з датчыкаў і камер.
На стварэнне праграмнага забеспячэння студэнтам спатрэбілася некалькі гадоў. У наступным годзе маштабныя выпрабаванні машын-робатаў пройдуць у Еўропе. Тут разанская каманда плануе прадэманстраваць сваю ўдасканаленую мадэль.