Сакавіцкі раўнд перамоў па Сірыі завяршыўся ў Жэневе

25 марта 2016

Па яго выніках спецпасланнік ААН Стафан дэ Містура апублікаваў дакумент з 12 аб'яднаўчых прынцыпаў, якія не былі адрынутыя бакамі. Дакумент настойвае на вяршэнстве права, незалежнасці судовай сістэмы, роўнасці правоў жыхароў краіны і адсутнасці дыскрымінацыі. Асобны пункт датычыцца барацьбы з тэрарызмам. Гаворка ідзе і аб рэформе ў Сірыі, у прыватнасці, аб распрацоўцы новай канстытуцыі краіны пры падтрымцы ААН. Чарговы раўнд перамоў павінен пачацца не раней за 9 красавіка. Ён будзе прысвечаны дакладнаму абмеркаванню палітычнага пераходу ў Сірыі.