Аматараў Абагнаць метро становіцца ўсё больш

30 октября 2014
Акцыя Абгані метро набірае папулярнасць у аматараў спорту ў Еўропе. Згодна з правіламі, трэба выбегчы з цягніка падземкі на адной станцыі і паспець у той жа самы вагон на наступнай. За некалькі хвілін спартсмену неабходна пераадолець амаль паўкіламетра. Першым гэта зрабіў англічанін-спрынтар Джэймс Хэптансталь, пасля чаго гэтай ідэяй зацікавіліся французы. Забег здымаюць з 2 камер - адна замацавана на галаве спрынтара, другая ў вагоне метро, які ён пакінуў. Арганізатары эстафеты заяўляюць, што такім чынам яны хочуць заразіць жыхароў Старога Свету ідэяй здаровага ладу жыцця.