Ліўні абрынуліся і на паўднёвы захад Кітая

6 мая 2018

У Чунцыне дождж з громам і маланкамі парушыў рух аўтамабілістаў. Колькасць ападкаў у некаторых раёнах дасягнула 60 міліметраў. А ў павеце Фэнцзэ дождж выклікаў сход селевых струменяў і апоўзняў, якія заблакіравалі некалькі дарог. Спецыялісты тэхнічнага абслугоўвання працавалі ўсю ноч, каб расчысціць праезды.