Лепшых прыродазнаўцаў вызначылі падчас рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі

31 марта 2017

Лепшых прыродазнаўцаў вызначылі ў сталіцы падчас рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. Сёлета ў спаборніцтвах удзельнічалі больш за 100 школьнікаў з усіх куткоў краіны. Гэта вучні з 7 па 11 клас. Алімпіяда праходзіла ў тры этапы. Акрамя выдатных ведаў па прадмеце, удзельнікі павінны былі прадэманстраваць яшчэ і бездакорнае валоданне англійскай мовай.

З пераможцаў алімпіяды сфарміравалі зборную каманду краіны. І пасля яшчэ аднаго адборачнага тура лепшыя школьнікі прадставяць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах па геаграфіі, якія у жніўні пройдуць у Сербіі.