Літва перадала эстафету старшынства ў ЕС Грэцыі

1 января 2014

1 студзеня ў Еўрасаюзе адзначылася яшчэ адной падзеяй. Літва перадала эстафету старшынства ў ЕС Грэцыі. Афіны маюць намер зрабіць прыярытэтным эканамічнае развіццё, барацьбу з беспрацоўем, умацаванне банкаўскага і фінансавага саюза, вырашэнне праблем міграцыі, а таксама еўрапейскую салідарнасць. Улады Грэцыі абяцаюць зрабіць старшынства эканомным і нават адмовіліся ад традыцыі дарыць гальштукі з сімволікай краіны-старшыні.