Ліга правоў чалавека і камітэт супраць ісламафобіі ў Францыі падалі іскі супраць мэрыі чатырох гарадоў Блакітнага берагу

30 августа 2016

Мітусня вакол буркіні... Ліга правоў чалавека і камітэт супраць ісламафобіі ў Францыі падалі іскі супраць мэрыі чатырох гарадоў Блакітнага берагу. Гэта звязана з забаронай на нашэнне мусульманскага купальніку - буркіні. Адміністрацыі населеных пунктаў адмовіліся выконваць загад Дзяржсавета Пятай рэспублікі, які прыпыніў дзеянне закона аб буркіні. У Савеце лічаць, што купальнікі, якія цалкам закрываюць цела, можна забараняць толькі ў выпадку ўзнікнення сур'ёзнай пагрозы.