Лекі ад COVID-19 будуць гатовыя ўлетку або ўвосень

3 марта 2020
Лекі для хворых на COVID-19 могуць быць гатовыя ўлетку або ў пачатку восені. З такой заявай выступіў віцэ-прэзідэнт ЗША. А ў найбліжэйшыя шэсць тыдняў могуць пачацца клінічныя выпрабаванні вакцыны. Аднак яе тэсціраванне, як і ганконгскай, зойме нямала часу. Праўда, навукоўцы папярэджваюць: калі прышчапіцца ў якасці прафілактыкі, калі арганізм яшчэ не пачаў выпрацоўку ўласных антыцел, прэпарат можа нашкодзіць арганізму і выклікаць хваробу, а не папярэдзіць яе ўзнікненне.