Леднікі, якія раней лічыліся стабільнымі, пачалі раставаць у Антарктыдзе

13 декабря 2018

Пра гэта паведамляе NASA. У прыватнасці, зафіксавана раставанне ледніка Татэн - самага вялікага ў гэтым рэгіёне. Навукоўцы папярэдзілі, што калі ён растане цалкам, то ўзровень Сусветнага акіяна павысіцца больш як на тры метры. Таксама пачалі раставаць меншыя леднікі. За апошнія 10 гадоў пяць леднікоў страцілі амаль трохметровы пласт лёду.