Крым ва ўладзе стыхіі: у Еўпаторыі эвакуіравалі людзей, прагнозы несуцяшальныя

27 ноября 2023

Амаль паўмільёна жыхароў засталіся без святла. Ураганны вецер дасягае 40 метраў за секунду. У выніку разгулу стыхіі многія населеныя пункты Крыма і Краснадарскага края апынуліся падтопленымі, паваленыя дрэвы, пашкоджанні атрымаў газаправод. На моры - моцны шторм, хвалямі залівае ўзбярэжныя раёны Еўпаторыі, там правялі частковую эвакуацыю. У Адлеры дрэва ўпала на прыпынак, у гэты момант там знаходзіліся людзі. Цудам ніхто не пацярпеў.

Перабоі ў авія- і чыгуначных зносінах, частка трас зачыненая. Акрамя таго, каля Анапы на мель сеў сухагруз, ідучы пад сцягам Беліза. З-за складаных  умоў сёння надвор'я на тэрыторыі паўвострава абвешчаны выхадны.