Крушэнне Іл-76: ЗША і Германія могуць стаць памагатымі ва ўчыненні тэракта

26 января 2024

У Дзярждэпартаменце ЗША заявілі, што Злучаныя Штаты не маюць ніякага дачынення да крушэння расійскага транспартніка Іл-76, які перавозіў украінскіх палонных. Пры гэтым у Пентагоне адрапартавалі, што правяраюць звесткі аб магчымым прымяненні амерыканскай зброі. Аднак калі высветліцца, што самалёт быў збіты менавіта заходнімі ракетамі, краіна-пастаўшчык устане ў адзін шэраг з ваеннымі злачынцамі кіеўскага рэжыму. Гэта падчас пасяджэння Савета Бяспекі ААН заявіў першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры сусветнай арганізацыі Дзмітрый Палянскі.

Дзмітрый Палянскі:

Як паказвае папярэдняе расследаванне, гэты тэрарыстычны акт Узброеныя сілы Украіны ажыццявілі з прымяненнем зенітнага ракетнага комплексу. Ракеты былі запушчаны з населенага пункта Ліпцы Харкаўскай вобласці. Многае ўказвае на тое, што гэта маглі быць альбо амерыканскія Patriot, альбо IRIS-T нямецкай вытворчасці. Калі гэта пацвердзіцца, заходнія краіны, якія паставілі іх, акажуцца прамымі саўдзельнікамі гэтага злачынства так сама, як яны з'яўляюцца памагатымі Узброеных сіл Украіны пры абстрэлах з заходніх узбраенняў мірных кварталаў расійскіх гарадоў.

Па словах дыпламата, кіраўніцтва Украіны выдатна ведала аб маршруце і спосабе транспарціроўкі салдат да месца ўзгодненага абмену. І гэтымі жахлівымі дзеяннямі рэжым Зяленскага чарговы раз паказаў сваю бесчалавечную сутнасць і поўную няздольнасць дамаўляцца.