Буйны тэракт у мячэці Нігерыі

29 ноября 2014

120 чалавек загінулі і больш як 270 атрымалі раненні ў выніку тэракта ў Нігерыі. Паводле звестак паліцыі, падчас пятнічнай малітвы двое смяротнікаў прывялі ў дзеянне выбуховыя прылады ў мячэці. Затым невядомыя ўзброеныя людзі адкрылі агонь па верніках, якія спрабавалі схавацца. Усяго ў нападзе ўдзельнічалі не менш за 15 баевікоў, чацвёра забітыя, астатнія здолелі ўцячы. Адказнасць за напад на сябе пакуль ніхто не ўзяў, аднак у паліцыі лічаць, што яго арганізавала ісламісцкая групоўка Бока Харам.