Буйныя ўкладчыкі Банка Кіпра рыхтуюцца растацца з 50% сваіх сродкаў

26 июля 2013

Праўда, паводле словў кіраўніка фінансавай установы Сафокліса Міхаелідзіса, страты гэтыя не перавысяць 60%. Новая інфармацыя была агучана з улікам ацэнкі неабходнага банку капіталу. Каб атрымаць дапамогу міжнародных крэдытораў, уладам Кіпра прыйшлося пагадзіцца з рэструктурызацыяй банка Кіпра. Другі па памеры мясцовы банк - Лайкі - зачыняць. Пры гэтым страты кампенсуюць толькі ўладальнікам укладаў памерам менш як 100 тысяч еўра.