Буйныя тэракты змагла прадухіліць паліцыя Францыі

21 ноября 2016

7 чалавек арыштаваныя падчас спецаперацый. Паведамляецца, што затрыманыя планавалі ўчыніць выбух у Страсбургу напярэдадні адкрыцця буйнога каляднага кірмашу - штогод яго наведваюць да 2 мільёнаў турыстаў. Сярод арыштаваных - грамадзяне Францыі, Афганістана і Марока. На пачатку месяца французскае Міністэрства ўнутраных спраў прыняло рашучыя меры па нейтралізацыі дзейнасці сетак па вярбоўцы людзей у ісламскія экстрэмісцкія групоўкі. З гэтай мэтай было праведзена больш за 4 тысячы вобыскаў. Нагадаем, у Францыі працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча. Ён быў уведзены летась у лістападзе - пасля тэрактаў у Парыжы.