Буйное ДТЗ у Тайландзе забрала жыцці 19 чалавек

23 июля 2013

Яшчэ столькі ж атрымалі раненні. Як паведамілі ў паліцыі, двухпавярховы міжгародны аўтобус лоб у лоб сутыкнуўся з грузавіком. Паводле папярэдніх звестак, вінаватым ДТЗ стаў вадзіцель трэйлера. Ён заснуў за рулём, вылецеў на сустрэчную паласу і пратараніў аўтобус. Вінаваты выжыў. Ён затрыманы.