"Нафтан" сёння адзначае свой дзень нараджэння

4 февраля 2016

У Наваполацку сёння свой дзень нараджэння адзначае нафтаперапрацоўчы гігант "Нафтан". Менавіта тут быў атрыманы першы беларускі бензін. Амаль за паўстагоддзя перапрацавана больш як 700 мільёнаў тон нафты, звыш 60% прадукцыі ідзе на экспарт. Сваім нараджэннем прадпрыемству абавязаны цэлы горад. Сёння на "Нафтане" працуюць амаль 6 500 чалавек. Тут рэалізуюць маштабныя інвестыцыйныя праекты. На прадпрыемстве ідзе ўзвядзенне ўстаноўкі, якая дазволіць павялічыць глыбіню перапрацоўкі да 90%. Гісторыя "Нафтана" налічвае 48 гадоў.