Буйное ДТЗ у Індыі

3 октября 2013
У спісе загінуўшых - 28 чалавек, у тым ліку 13 дзяцей. Паранена яшчэ больш як 20 чалавек. Грузавік урэзаўся адразу ў два мікрааўтобусы, у якіх ехалі супрацоўнікі мясцовага цагельнага завода са сваімі сем'ямі. На месцы трагедыі гэтымі хвілінамі працуюць паліцэйскія. Ім трэба высветліць усе акалічнасці здарэння. Пакуль незразумела, хто менавіта вінаваты ў ДТЗ.