Найбуйнейшая ў Еўропе гульнявая выстава Gamescom праходзіць у нямецкім Кёльне

18 августа 2016
Да канца тыдня тут акрамя канферэнцый запланаваныя дэманстрацыі будучых навінак. Не абыдзецца і без гучных анонсаў. Галоўныя чакаюцца ад распрацоўшчыкаў з Ubisoft. Таксама ўвага прыкавана да хакерскага баевіка Watch Dogs-2. А карпарацыя Microsoft паводле традыцыі прэзентуе на форуме ў Кёльне ўсю бягучую гульнявую лінейку.