Сямён Шапіра правёў прыём грамадзян

15 июля 2015

Рамонт, добраўпарадкаванне, прыватызацыя і будаўніцтва жылля. Звычайна такія пытанні – у топе падчас прыёмаў грамадзян кіраўніцтвам вобласці. Але сёння жыхары Любаншчыны паднялі ў рэйтынгу новае – працаўладкаванне. Прычым, некаторыя мараць папрацаваць ужо ў глыбокім пенсійным узросце.

Антаніна Станкевіч пазнаёмілася з бадай што самым сталым прафесійным вадзіцелем у цэнтральным рэгіёне. З жыхаром Любані Мікалаем Бажко сустракаемся ў цэнтры Любані і накіроўваемся на вялікую паркоўку. Хоць дарожны рух у правінцыйным гарадку не вельмі інтэнсіўны, усе ж такі вадзіцель са стажам патрабуе: ідзем выключна па пешаходным пераходзе, правілы - святое. 74-гадовы мужчына прыехаў на сустрэчу з губернатарам на старэнькім "масквічы" 70-х гадоў выпуску. Ластаўка не тое, што на хаду - лятае. Да і вадзіцельскае пасведчанне, і медыцынская даведка - усё ў парадку.

Мужчына прапаноўвае нам ацаніць яго вадзіцельскія здольнасці. Робім круг гонару па Любані. Кожную вуліцу, перакрыжаванне і ляжачага паліцэйскага вадзіцель ведае дасканала. "Масквіч" паслухмяна лавіруе па вузкіх вуліцах. Праўда, вадзіцель часам забывае ўключаць паваротнікі, але так тут робяць многія.

Апошнія 15 гадоў Мікалай працаваў вадзіцелем у спажывецкай кааперацыі. Але некалькі месяцаў таму яму прапанавалі пайсці на законны адпачынак. З такім рашэннем мужчына не згодны – кажа, сіл і здароўя яшчэ хопіць на траіх маладых. З такім пытаннем накіраваўся да губернатара вобласці Сямёна Шапіры. Па дарозе ў райвыканкам сустракаем былога намесніка начальніка ДАІ Любані. Не маглі не пацікавіцца ў яго - як часта даводзілася штрафаваць вадзіцеля са стажам.

Губернатар уважліва выслухаў наведвальніка, але ўсе ж такі згадзіўся з былым кіраўніцтвам Мікалая Бажко – 74 гады гэта занадта для кар’еры прафесійнага вадзіцеля. Але паабяцаў дапамагчы знайсці іншую працу. Тым больш што вакансій вахцёраў ці вартаўнікоў у раёне хапае.

З такім рашэннем мужчына з большага пагадзіўся. Тым больш што дадатковы заробак ні ў якім узросце не перашкодзіць. Развітваўся з намі неахвотна і вельмі дзякаваў за дапамогу.