Касмічны карабель "Саюз" паспяхова прыстыкаваўся да МКС

20 ноября 2016

Касмічны карабель "Саюз", камандзірам якога з'яўляецца наш суайчыннік Алег Навіцкі, паспяхова прыстыкаваўся ў аўтаматычным рэжыме да МКС. Цяперашняя экспедыцыя юбілейная - 50-я па ліку. У ёй таксама бяруць удзел француз з Еўрапейскага касмічнага агенцтва Тама Песке і астранаўт НАСА Пегі Уітсан. На борце станцыі касманаўты прабудуць амаль паўгода. Яны правядуць больш чым сорак навуковых эксперыментаў. Для Алега Навіцкага гэта другі палёт у космас. На МКС ён даставіў флаг Беларусі як знак павагі і любові да роднай зямлі.