Кансамэ з конікаў і пельмені з саранчой

16 августа 2013
У Лондане з'явіўся незвычайны рэстаран. На выбар наведвальнікаў - кансамэ з конікаў і пельмені з саранчой, канапэ з вусеняў у мёдзе і смажаныя пчаліныя лічынкі. У натуральным выглядзе - без соусаў і прыпраў. Ад наведвальнікаў не было адбою. Тлумачыцца гэта проста - экзатычны абед быў бясплатным. Арганізатары акцыі прызналіся, што здзівіліся, наколькі насякомыя - папулярная страва ў жыхароў Лондана і турыстаў.