Конкурс прыгажосці сярод бульдогаў

17 марта 2014
У ЗША праходзіць незвычайны конкурс прыгажосці сярод самай суровай пароды - бульдогаў. Дзясяткі сабак паказваюць свае яркія ўборы, каб пазмагацца за званне лепшага. Зрэшты, ніхто не пойдзе без перамогі. Арганізатары ўсё прадугледзелі: яны прыдумалі некалькі намінацый накшталт Лепшы хвост, Цудоўны ўбор, Асляпляльная ўсмешка… Акрамя паказу мод, сабакі таксама спаборнічаюць у кемлівасці і спрыце.