Канфлікт у Сірыі летась забраў жыцці не менш як 652 дзяцей

13 марта 2017

Канфлікт у Сірыі летась забраў жыцці не менш як 652 дзяцей, паведамляе сайт Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ. Гэта на 20% больш як у 2015. І гэта рэкордная колькасць за апошнія тры гады. 255 дзяцей, паводле статыстыкі, былі забітыя ў памяшканнях школ або каля іх. Некаторыя загінулі ў выніку выбуху бомб або падарваўшыся на мінах, іншыя памерлі ад хваробаў, якія можна было б лёгка вылечыць пры наяўнасці меддапамогі і неабходных медыкаментаў. У гуманітарнай дапамозе маюць патрэбу амаль шэсць мільёнаў сірыйскіх дзяцей. Колькасць тых, хто стаў бежанцам, дасягае двух мільёнаў трохсот тысяч.