Кампазітару Ігару Крутому - 60

29 июля 2014

Народны артыст Расіі і адзін з самых вядомых кампазітараў Ігар Крутой адзначае сёння юбілей. Яму 60. Ён аўтар больш як 3 соцень песень, многія з іх сталі сапраўднымі хітамі. Песні Крутога выконвалі Ала Пугачова, Філіп Кіркораў, Валерый Лявонцьеў і многія іншыя. Да свайго юбілею кампазітар, паводле традыцыі, рыхтуе грандыёзны канцэрт з удзелам сусветна вядомых артыстаў. Эксклюзіўную праграму змогуць убачыць гледачы толькі ў 5 гарадах. У іх ліку і Мінск - тут канцэрт пройдзе ў лістападзе.