Кампанія Ілана Маска ўжывіла імплант у мозг чалавека - якія перспектывы ў найноўшай тэхналогіі?

30 января 2024

Кампанія Ілана Маска Neuralink ужывіла першы імплант у мозг чалавека. Пра гэта бізнесмен паведаміў у сацсетцы Х. Па словах Маска, добраахвотнік адчувае сябе добра, а атрыманыя звесткі аб рабоце чыпа паказваюць шматабяцальныя вынікі. Прадугледжваецца, што на першым этапе такі інструмент дазволіць паралізаваным людзям сілай думкі карыстацца камп'ютарам і ўводзіць тэкст. Таксама Neuralink распрацоўвае пратэзы, якія змогуць узаемадзейнічаць з ужыўленым нанакамп’ютарам. У перспектыве тэхналогія можа дапамагчы ў лячэнні многіх цяжкіх хвароб, звязаных з нервовай сістэмай.