Прэм'ерам Грэцыі ўпершыню стала жанчына

21 августа 2015

Васіліка Тану-Хрыстафілу будзе ўзначальваць так званы службовы ўрад краіны да правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў. Яны вызначаныя на канец верасня. Перастановы адбыліся пасля адстаўкі Алексіса Цыпраса, ён падаў прашэнне Прэзідэнту напярэдадні. На такі крок лідэр "Сірызы" вырашыўся пасля таго, як страціў парламенцкую большасць: за апошнія месяцы больш за трэць прадстаўнікоў партыі адмовіліся яго падтрымліваць з-за рознагалоссяў з крэдыторамі. У Еўракамісіі адрэагавалі на навіны з Афін спакойна. А вось грэкі не ў захапленні, бо неўзабаве ім зноў прыйдзецца ісці на ўчасткі для галасавання.