Кампанія Apple прагназуе падзенне прыбыткаў

27 января 2016

Кампанія Apple прагназуе падзенне прыбыткаў - першае за 13 гадоў. Гэта звязана з тым, што вытворца дасягнуў меж росту па продажы смартфонаў. Як адзначае агенцтва "Блумберг", за апошні квартал мінулага года чысты прыбытак кампаніі склаў больш як 18 мільярдаў долараў, што стала для Apple абсалютным рэкордам. Раней амерыканскія СМІ не выключалі - лідарства ў спісе самых дарагіх кампаній свету Apple можа ўступіць інтэрнэт-гіганту Google.