Калекцыйныя віны з паграбоў Елісейскага палаца будуць прададзеныя на аўкцыёне

30 мая 2013
Куды больш вытанчаны спосаб папаўнення дэфіцыту дзяржбюджэту прыдумалі ў Францыі. Калекцыйныя віны з паграбоў Елісейскага палаца будуць прададзеныя на аўкцыёне і замененыя маладымі і больш таннымі напоямі. Усяго будзе прададзена 1200 бутэлек. Гэта дзясятая частка прэзідэнцкага пограба. Частка выручаных сродкаў пойдзе ў казначэйства краіны. Мяркуецца, што дадзеная ініцыятыва дазволіць перавесці паграбы Елісейскага палаца на самафінансаванне. Паводле ацэнак экспертаў, цэны будуць вар'іравацца ад 15 еўра да 2 тысяч 200 еўра за бутэльку.