"Справа маладых". Міхаіл Ігнацік Іўеўскі лясгас ператварыў у адно з лепшых прадпрыемстваў галіны

22 января 2019

Лепшы перадавы досвед у сваёй працы ўжываюць і маладыя прафесіяналы. Міхаілу Ігнаціку ўсяго 33. Іўеўскі лясгас ён ужо ператварыў у адно з лепшых прадпрыемстваў галіны. За год малады дырэктар укараніў дзясяткі найноўшых тэхналогій па вырошчванні лесу, зрабіў перапрацоўку драўніны максімальна прыбытковай справай і збіраецца развіваць у мясцовых школьнікаў экалагічную граматнасць. Пры гэтым гатовы пастаянна ўдасканальваць свае веды. Знаёмцеся, герой нашай пастаяннай рубрыкі "Справа маладых" (відэа).