Кааліцыя брытанскіх палітыкаў і юрыстаў атакуе ўрад Тэрэзы Мэй

5 декабря 2016

Кааліцыя брытанскіх палітыкаў і юрыстаў, якая выступае супраць Brexit, актыўна атакуе ўрад Тэрэзы Мэй. Вярхоўны суд пачаў разгляд апеляцыі па выхадзе краіны з ЕС.

Слуханні прадоўжацца да чацвярга. Раней Высокі суд Лондана пастанавіў: без адабрэння парламента   ўрад не можа актываваць 50-ы артыкул Лісабонскага дагавора. Г.з. не можа фармальна запусціць працэдуру выхаду з ЕС. Раней брытанскі ўрад настойваў, што даволі толькі вынікаў рэферэндуму. Нагадаем, падчас чэрвеньскага плебісцыту каля 52 % жыхароў Каралеўства выказаліся за выхад краіны са складу ЕС.