КНДР запусціла гэтай ноччу 3 балістычныя ракеты

26 августа 2017

Адна ўзарвалася адразу пасля старту, 2 іншыя выйшлі са строю ў палёце. У Пентагоне падкрэслілі, што пагрозы Амерыцы не было. З аналагічнай заявай выступілі ўлады Японіі. Паводле звестак вайскоўцаў Паўднёвай Карэі, ракеты праляцелі каля 250 кіламетраў. Гэта быў першы ракетны запуск КНДР пасля абмену пагрозамі з ЗША.