У Свіслацкім раёне беспілотнікі шукаюць прапаўшага хлопчыка

22 сентября 2017

Па просьбе МНС навукоўцы далучыліся да аперацыі. "Бусел-М 40" - распрацоўка Акадэміі навук. На апараце ўсталяваныя цеплавізары, з дапамогай якіх і былі атрыманыя каардынаты, дзе можа знаходзіцца дзіця. Зараз ратавальнікі правяраюць гэтыя месцы. Мы сочым за развіццём падзей.