КНДР ізноў запусціла пару ракет у бок Японскага мора

16 августа 2019

Гэта ўжо шостае выпрабаванне за месяц. І ўсё на фоне ваенных вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі. Дарэчы, у Сеуле ўжо прайшла экстранная нарада Савета нацбяспекі, на якой КНДР заклікалі спыніць пускі. Аднак напярэдадні Пхеньян адмовіўся ад перамоў з Сеулам і абвінаваціў паўднёвакарэйскія ўлады ў крывадушнасці і падрыхтоўцы да нападу на паўночнага суседа.