Ля фундамента Кургана Славы да 75-годдзя Вялікай Перамогі ўсталююць легендарную "кацюшу"

8 января 2020
Ідэю прапанавалі ветэраны, прафсаюзы і моладзь краіны. Акрамя гэтага, побач з мемарыялам створаць алею. Саджанцы і зямлю прывязуць з усіх гарадоў-герояў. А сёння ў гонар пачатку святкаванняў юбілейнай даты да падножжа Кургана Славы ўсклалі вянкі і кветкі.

Міхаіл Орда,  старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Вось гэтыя планы абмяркоўваюцца і плануюцца для таго, каб мы маглі аб'яднаць нашы высілкі, каб і для моладзі, якая сёння з'яўляецца спадчыннікам гэтай Вялікай Перамогі, таксама была гэтая дата вялікай, як і для старэйшага пакалення. І мы разумеем, што мы павінны зрабіць усё, каб захаваць мір на нашай зямлі".

Для наведвальнікаў Кургана Славы запусцяць віртуальны музей з аўдыягідам


Апроч гэтага, для наведвальнікаў Кургана Славы запусцяць віртуальны музей з аўдыягідам. Навінкі з'явяцца напярэдадні Дня Перамогі.