КНДР і Паўднёвая Карэя дамовіліся да канца года заключыць мір

28 апреля 2018

Тым самым будзе фармальна завершана вайна, якая пачалася ў 1950 годзе. Пасля яе заканчэння (у 1953-м ) паміж дзвюма краінамі дагэтуль дзейнічае толькі перамір'е. Пра гэта паведаміла японскае агенцтва "Кіёда" са спасылкай на дзяржаўныя СМІ КНДР. Нагадаем, напярэдадні лідары дзвюх Карэй упершыню сустрэліся ў пагранічным пункце Пханмунджом, паціснулі адзін аднаму рукі і пагутарылі. Наступны саміт абяцаюць правесці пры ўдзеле ЗША, а магчыма яшчэ і Кітая для замацавання дасягнутых дамоўленасцяў.