Веласіпед за дзякуй

11 июля 2014

Сёння ў сталіцы стартавала дабрачынная акцыя. Аматары веласіпеднага руху цяпер могуць узяць у арэнду веласіпед бясплатна. Зараз арганізатары ўстанавілі два пункты пракату. Адзін, пастаянны, у парку Перамогі, другі мабільны. Мінчанам прапануюць больш за сорак двухколавых коней. Падчас акцыі пройдзе конкурс Дзелавы веласіпед, калі на двухколавы транспарт перасядуць бізнесмены і работнікі прадпрыемстваў. Арандаваць веласіпед бясплатна на дзве гадзіны можна да 31 жніўня.


Другая - мабільная пляцоўка - прапіску будзе мяняць штотыдзень. Зараз яна размешчана ля Нацыянальнай бібліятэкі, а затым пераедзе да галоўнага ўваходу ў Батанічны сад і да Палаца спорту.