КНДР і Рэспубліка Карэя аб’явяць аб заканчэнні Карэйскай вайны ўжо сёлета

28 апреля 2018

КНДР і Рэспубліка Карэя аб’явяць аб заканчэнні Карэйскай вайны ўжо сёлета, паведамляе агенцтва Kyodo са спасылкай на распаўсюджаны паўночнакарэйскім бокам тэкст Пханмунджомскай дэкларацыі. Яна была падпісана напярэдадні па выніках гістарычнага саміту лідараў дзвюх краін Кім Чэн Ына і Мун Чжэ Іна. Паўночнакарэйскія СМІ таксама падкрэсліваюць, што абедзве краіны будуць прытрымлівацца агульнай мэты па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.