КНДР гатовая да сустрэчы з ЗША

25 мая 2018

У КНДР выказалі гатоўнасць у любы час і ў любым фармаце правесці сустрэчу са Злучанымі Штатамі. Намеснік кіраўніка паўночнакарэйскага МЗС заявіў, што ў КНДР па-ранейшаму жадаюць наладзіць адносіны з Вашынгтонам. Ён адзначыў, што адмена саміту ў аднабаковым парадку прымусіла паўночнакарэйскія ўлады ацаніць, ці прыклаў Пхеньян усе неабходныя намаганні для наладжвання адносін з ЗША. Бо гаворка ідзе аб стабільнасці на Карэйскім паўвостраве і ва ўсім свеце. Салідарны з гэтым і паўднёвакарэйскі МЗС.

Напярэдадні Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, якая павінна была прайсці ў Сінгапуры 12 чэрвеня. Паводле афіцыйнай пазіцыі Белага дома, рашэнне прынята нібы з-за агрэсіўнай палітычнай рыторыкі Пхеньяна.

Але як раз у той жа дзень улады КНДР ліквідавалі адзіны ў краіне ядзерны палігон.