Кітай перадаў САЗ вынікі аналізу геному каранавіруса пасля ўспышкі ў Пекіне

19 июня 2020
Паводле слоў медыкаў, папярэднія звесткі паказваюць на тое, што ён мог быць завезены ў КНР з еўрапейскіх краін. Спецыялісты гавораць, што гэты штам больш каварны за ўханьскі і надзвычай заразны. Толькі за чатыры дні ў Пекіне зафіксавалі 79 выпадкаў захворвання. Праз новую ўспышку COVID-19 у кітайскай сталіцы з гэтага дня часова прыпыняюць усе пасажырскія перавозкі ў іншыя рэгіёны.


Новыя выпадкі заражэння COVID-19 у свеце

Тым часам у свеце толькі за суткі зафіксавана звыш 180 000 выпадкаў заражэння COVID-19. Колькасць смерцяў павялічылася больш як на 5 000. Такія звесткі прыводзіць САЗ. Больш за ўсё інфіцыраваных у ЗША, Расіі, Індыі і Бразіліі.