Кітай рыхтуецца да сустрэчы Новага года паводле месячнага календара

31 января 2019

Гэтай зімой ён наступіць 5 лютага. У Паднябеснай лічаць, што дракон прыносіць поспех на ўвесь год, таму ў кожнай вёсцы і суполцы краіны абавязкова праводзяць уласны рытуальны танец, а ў шматлікіх гарадах праходзяць і светлавыя шоу. Вуліцы ў гэты час упрыгожваюць да Свята вясны - так у літаральным перакладзе завецца кітайскі Новы год, дата якога вызначаецца на аснове месячных фаз.