Кіеў пачаў на поўначы Данецкай вобласці антытэрарыстычную аперацыю

15 апреля 2014
Яна будзе праводзіцца паэтапна і ўзважана. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Вярхоўнай рады заявіў выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў.

Нагадаем, прыхільнікі федэралізацыі на мітынгах у Данецку, Харкаве, Луганску, Славянску патрабуюць правесці рэферэндумы, на якіх быў бы вызначаны статус рэгіёнаў. У мностве гарадоў Данецкай вобласці пад кантролем актывістаў, якія змагаюцца за стварэнне народнай рэспублікі, застаюцца адміністрацыйныя будынкі. Напярэдадні Аляксандр Турчынаў заявіў, што ўсеўкраінскі рэферэндум па пытанні дзяржаўнага ладу можа прайсці адначасова з прэзідэнцкімі выбарамі 25 мая.